Дызайн пад iPhone: Падсумоўка прыладаў

Існуюць розныя школы па дызайну дастасаванняў пад iPhone. Хтосці аддае перавагу дызайну на паперы (я аддаю), хтосці будзе паслугавацца кампутарам, каб стварыць свой чарговы GUI, ад каторага будзе займаць дух.
Вось спіс некаторых прыладаў і шаблонаў для дызайну вашага наступнага аппліку.
Шаблоны:
- Keynote ‘09: ад MockApp
- Microsoft PowerPoint (ШЗН?): ад MockApp
- OmniGraffle: ад Patrick Crowley
- OmniGraffle: ад Yahoo
- Illustrator: ад Mercury Intermedia
- PhotoShop: ад Teehan+Lax
Адмысловыя прылады:
Для заўзятараў асадкі і паперы:
- “Афіцэрская лінейка”: iPhone Stencil Kit
- DesignCommission таксама дае PDF шаблон
- Sketch Paper у pdf: на labs.boulevard
- Друкаваны сшытак: Kaplan Software Group
У кніжцы Pragmatic Thinking and Learning: Refactor Your Wetware аўтар Andy Hunt раіць ужываць асадку і паперу, каб выкарыстоўваць правае паўшар\’е галаўнога мозгу і вызваліць свой творчы патэнцыял. Тым часам пры ўжыванні кампутару, вы будзеце сканцэнтраваныя на дэталях, а не на дасканалым user experience.
Яшчэ адна хіба пры ужыванні кампутару - гэта калі вы пакажаце свой дызайн кліенту, ён таксама сканцэнтруецца на дэталях:
- Калі ласка, ці можна змяніць цень гэтае чырвонае кнопкі, ён надта чырвоны?
Паказваючы дызайн намаляваны ўручную, вы дазволіце кліенту толькі ўявіць, як фінальны продукт можа выглядаць. Так што такая тут справа, што ўлева, што ўправа: вам лепей напэўна ведаць, на што чакае кліент, і ужываць адпаведную тэхніку.


[...] писали о различных инструментах проектирования и о проектировании для iPhone. По случаю проведения в Минске открытой конференции WUD [...]
[...] уже не раз писали об инструментах и способах прототипирования для iPhone. Даже сделали собственную подборку стенсилов [...]